Прайшлі музейна-педагагічныя заняткі "Беларускія народныя музычныя інструменты"

Чарговы навучальны год падыходзіць да свайго лагічнага завяршэння. Настаўнікі выстаўляюць адзнакі вучням, а тыя, у сваю чаргу, рыхтуюцца да летняга адпачынку. На працягу апошняга вясновага месяца першакласнікі сярэдніх школ г. Полацка не забывалі наведаць і музейна-педагагічны занятак “Беларускія народныя музычныя інструменты”.

Адкуль узялася музыка? Як яе здабыць? Ці даўно з’явіліся музычныя інструменты? Які быў першым музычным інструментам? На ўсе гэтыя пытанні знайшліся адказы падчас занятка.

Вучні пазнаёміліся са светам беларускіх народных музычных інструментаў, даведаліся пра гісторыю іх з’яўлення, выкарыстання ў жыцці беларускага народа.

790