Выстаўка "Пяшчота матчыных рук"


Выстаўка Пяшчота матчыных рук у Музеі ткацтва ў Полацку

Матуліны рукі нас песцяць, галубяць,
Так шчыра, як маці, ніхто нас не любіць.
Матуліны рукі – адзіныя ў свеце.
Шануйце, любіце заўсёды іх, дзеці!

(В.Вярба)

18 мая ў музеі распачынае працу выстаўка “Пяшчота матчыных рук”, прымеркаваная да Міжнароднага Дня музеяў, які ў гэтым годзе ў Полацку прысвечаны дзіцячай тэме. На выстаўцы будуць прадстаўлены ручнікі з фондаў Цэнтра рамёстваў і нацыянальных культур г. Полацка, Музея нацыянальнай культуры “Вытокі” Наваполацкага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя будаўнікоў. Асаблівае месца на гэтай выстаўцы будзе адведзена прыватнай калекцыі ручнікоў Язерскас Руфіны Іосіфаўны, якая да сённяшняга моманту займаецца ткацтвам і навучае падрастаючае пакаленне. Так сталася, што менавіта жанчыны сталі асноўнымі захавальніцамі ткацкай традыцыі. Гэтыя навыкі не былі страчаны праз гады, дзякуючы намаганням і жаданням нашых продкаў. Выстаўка ручнікоў заклікана аб’яднаць пакаленні, устанавіць паміж імі дыялог, бо яшчэ ад глыбокай старажытнасці ручнік у свядомасці чалавека паўставаў сімвалам адзінства пэўнай групы людзей, знакам іх згуртавання ў межах родавай, а пазней сямейнай сацыяльнай групы, урэшце знакам групавой сілы, а менавіта здольнасці абараняць блізкіх.

Сардэчна запрашаем!

Выстаўка будзе працаваць з 18 мая па 30 чэрвеня.

332