Запрашаем на сустрэчу

Паважаныя сябры!

Нагадваем, што 18 красавіка а 15-ай гадзіне ў музеі адбудзецца сустрэча “Ткацтва – як цэлы свет”. Да нас завітае Вольга Аляксандраўна Лабачэўская – кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт кафедры этналогіі і фальклора УА "Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў".

На сустрэчы будзе разгледжана тэма ткацтва на тэрыторыі Беларускага Паазер'я: праблемы яе вывучэння і сучасны стан захавання ткацкіх традыцый. Акрамя гэтага, падчас сустрэчы адбудзецца прэзентацыя новай кнігі В.А. Лабачэўскай "Белорусский народный текстиль: художественные основы, взаимосвязи, новации".

Шчыра запрашаем да нас!

603