Сустрэча "Ткацтва - як цэлы свет"


Кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт В.А. Лабачэўская

Музей запрашае на сустрэчу з Вольгай Аляксандраўнай Лабачэўскай, кандыдатам мастацтвазнаўства, дацэнтам кафедры этналогіі і фальклора УА "Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў" . На сустрэчы будзе разгледжана тэма ткацтва на тэрыторыі Беларускага Паазер'я: праблемы яе вывучэння і сучасны стан захавання ткацкіх традыцый. Акрамя гэтага, падчас сустрэчы адбудзецца прэзентацыя новай кнігі В.А. Лабачэўскай "Белорусский народный текстиль: художественные основы, взаимосвязи, новации".

104