Музей– гэта...

Што для вас музей? Месца працы экскурсавода? Храм муз з пастаяннымі жыхарамі – музейнымі экспанатамі? Не трэба забывацца і пра галоўнае правіла: маўклівых “сведкаў гісторыі” нельга турбаваць, тым больш дакранацца да іх! Такія думкі звычайна лезуць у галаву, калі мы ўзгадваем слова “музей”.
Вучні 2-х класаў сярэдніх школ г. Полацка ўпэўніліся, што гэта не зусім так. Знаёмства з музеем аказалася прыемным і карысным. Вучні трапілі ў незвычайны свет нашых продкаў, дзе панавала ручная праца. Кожны мог паспрабаваць мяць лён, адчуць на сабе складанасці тагачаснага жыцця. Аднак гэта яшчэ не ўсё! Музейныя экспанаты з далёкай мінуўшчыны маглі з лёгкасцю апынуцца ў руках маленькіх наведвальнікаў. Магічны момант таксама меў месца... Занятак атрымаўся вельмі насычаным і цікавым. Унутранае і знешняе задавальненне, пазітыўныя эмоцыі, добры настрой – вось што штурхае наведвальнікаў прыходзіць у музей зноў і зноў.

771