З вясной прыйдзецца пачакаць...

Нарэшце да нас прыйшла доўгачаканая вясна, але са снегам! Надвор’е больш нагадвае зіму. Не будзем спяшацца з загуканнем вясны, а паспрабуем атрымаць асалоду ад выпаўшага бялюткага снега, якога так не хапала зімой. У любым выпадку, вясна ад нас нікуды не дзенецца. Як паклічам – дык і прыйдзе адразу!
Таму, у сувязі са зменай кліматычных умоў, фальклорнае свята “Гуканне вясны” пераносіцца з 21 сакавіка на 26 сакавіка .
Сустракаемся ў тым жа месцы і ў той жа час (а 15-й гадзіне).
Чакаем з нецярплівасцю!!!

701