"Дама здавала ў багаж..."


Дама здавала ў багаж...

На вуліцы ўжо ўсё гатова да сустрэчы вясны! Сыйшоў снег, капаюць ледзяшы, вось-вось з’явіцца першая зялёненькая траўка. А гэта значыць, што можна надзець добры абутак, лёгкае паліто, узяць невялічкую сумачку і прайсціся па залітым першым сонечным цяплом вулачках роднага горада. А можна сабраць заплечнік і трошкі павандраваць... Адным словам – усе за новымі ўражаннямі!

А каб узяць усё неабходнае – запрашаем да нас! Усе мы добра памятаем верш Самуіла Маршака “Багаж”. Так, вось яны – гэтыя незвычайныя радкі:

Дама здала ў багаж
Канапу,
Дыван,
Сакваяж,
Валізу,
Карціну,
Кардонку
І дробнага цюцьку-балонку...

(урывак; пераклад Алены і Андрэя Церашковых)

А як выглядалі жаночыя сумкі, дарожныя чамаданы ў мінулым стагоддзі? Што бралі з сабою ў дарогу нашыя бацькі, бабулі і дзядулі? Давайце ўзгадаем і высветлім разам на выстаўке “Дама здавала ў багаж...”.

Шчыра запрашаем да нас!

203