Рыхтуецца новая выстаўка

Надакучыла сядзець дома? Хочацца кудысьці схадзіць ці з’ездзіць? У чым праблема – бяры з сабой неабходныя рэчы і наперад у вандроўку за новымі ўражаннямі! А куды ўсё пакласці? У чамадан ці заплечнік, у валізу ці сакваяж, а можа хопіць і звычайнай жаночай сумачкі? Як зараз, так і стагоддзе таму назад, гэтае пытанне хвалявала кожнага, хто збіраўся ў дарогу.

Дапамагчы вам зрабіць правільны выбар паспрабуе наша выстаўка “Дама здавала ў багаж...” Прыходзьце – і ўсё пабачыце!

Выстаўка будзе працаваць з 5 сакавіка па 20 красавіка. Запрашаем!!!

629