Адбылася прэзентацыя новага выдання

20 лютага адбылася прэзентацыя літаратурнага альманаха “Литературный объектИФФ”. На сустрэчу завіталі выкладчыкі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта, студэнты, навуковыя супрацоўнікі Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка. Падчас сустрэчы былі агучаны асноўныя мэты і накірункі дзейнасці гэтага выдання, а таксама перспектыўныя планы далейшага развіцця. Рэдкалегія літаратурнага альманаха прапанавала наладзіць цеснае супрацоўніцтва з культурнымі ўстановамі, у прыватнасці НПГКМЗ, жыхарамі г. Полацка праз публікацыю ўласных твораў і ўдзелу ў арганізацыі літаратурных вечароў.

У кожным слове, прамоўленым на презентацыі чуўся заклік да творчасці. Своеасаблівым “натхняльнікам” стала прамова Гугніна Аляксандра Аляксандравіча, доктара філалагічных навук, прафесара, загадчыка кафедры сусветнай літаратуры і культуралогіі. Сустрэча пакінула пазітыўныя ўражанні і заахвоціла творчых людзей на пошук новых літаратурных вобразаў.

580