Навукоўцы прыраўнялі паход у музей да закаханасці – а вы згодны?


Даследчыкі з Універсітэцкага каледжа Лондана высветлілі, што творы мастацтва станоўча ўплываюць не толькі на духоўнае і інтэлектуальнае развіццё чалавек, але і на яго псіхічнае здаро’ўе. (Чытаць падрабязней)

Сузіранне несмяротных твораў выклікае стан, падобны да закаханасці. Яны выявілі, што, калі людзі глядзяць на прыгожыя рэчы, павышаецца актыўнасць участка мозгу, які адказвае за пачуццё задавальнення.

Пад час любавання творамі мастацтва, у чалавека ўзнікае пачуццё, якое ён перажывае ў стане закаханасці: памяншаецца страх і неспакой, болевыя адчуванні – і ўсё гэта прыводзіць да паляпшэння самаадчування.

А наш музей прапануе вам самім упэўніцца, так гэта ці не.
Запрашаем усіх закаханых да нас 14 лютага.

Наведайце музей! Палюбуйцеся рэчамі, якія зроблены пяшчотнымі рукамі вашых бабуляў для сваіх родных і каханых. Правядзіце разам гэты дзень. Будзьце бліжэй адзін да аднаго!

Кожная пара ад нашага музея атрымае падарунак.

Сардэчна запрашаем!

582