Чарговая сустрэча Клуба выхаднога дня


Музей ткацтва запрашае 27 кастрычніка на чарговую сустрэчу Клуба выхаднога дня «Крэмплен, сацін, аксаміт». Модныя тэндэнцыі савецкага часу стануць галоўнай тэмай. Назапашвайцеся яркімі ўспамінамі, фотаздымкамі, жаночымі рэчамі мінулай эпохі і прыходзьце. Падчас сустрэчы супрацоўнікі музея разам з наведвальнікамі паспрабуюць стварыць вобраз савецкай жанчыны-маці, якая з’яўлялася і ўзорам для пераймання, і эталонам прыгажосці для сваіх дзяцей.

51