Лекцыя - майстар-клас Пятра Цалкі

Запрашаем на лекцыю - майстар-клас загадчыка філіяла Веткаўскага музея народнай творчасці Пятра Цалкі. Тэма сустрэчы: «Ткацтва як стварэнне свету і лёсу. Семантыка тэхналогіі і кампазіцыі рэчы, як мадэль культурнай прасторы».
У якасці ілюстрацыйнага матэрыяла лектар прадэманструе з дзясятак тканых ручнікоў.
Змест лекцый заснаваны на шматгадовым даследванні дадзенай тэмы, у тым ліку ў экспедыцыйнай форме.

Час правядзення лекцыі: Пятніца, 27 верасня. 16.30

Падрабязней аб лектары і музее: http://www.tio.by/news/21117

289