Трэцяя сустрэча Клуба выхаднога дня

25 жніўня ў Музеі ткацтва адбылася трэцяя сустрэча Клуба выхаднога дня. Сустрэча была прысвечана аднаму з асноўных відаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва беларусаў – вышыўцы.

Удзельнікі Клуба даведаліся аб гісторыі ўзнікнення, развіцця і асноўных тэхніках вышыўкі на Беларусі. Дзеці і дарослыя зазірнулі ў таямнічы свет мараў і жаданняў нашых продкаў, які зашыфраваны прыгажосцю беларускай вышыўкі на тканых вырабах.

Зацікаўленыя бацькі і дзеці з вялікім задавальненнем паўдзельнічалі ў майстар-класе па вышыўцы крыжыкам. Дарослыя і дзеці (дзяўчынкі і, нават, хлопчыкі) паспрабавалі вышыць васьміканцовую зорку – сімвал чалавека.

312