Лекцыя-сустрэча «Беларусы Латгаліі – учора і сёння».

15-га жніўня ў Музеі адбудзецца адкрытая лекцыя-сустрэча «Беларусы Латгаліі – учора і сёння». Лекцыю чытае Міраслаў Янковяк – кандытат філалагічных навук, навуковы працаўнік Інстытута славістыкі Польскай акадэміі навук, выпускнік Кафэдры беларусістыкі, а таксама паланістыкі Варшаўскага ўніверсітэта. Міраслаў Янковяк - аўтар амаль 40 артыкулаў, а таксама кніг: “Беларуская дыялекталогія” (2012, разам з Нінай Баршчэўскай), «Беларускія гаворкі ў Краслаўскім раёне Латвіі. Сацыялінгвістычныя дасьледаваньні» (2009 – польскае выданне, 2012 – беларускае выданне).

Пытанні, якія будуць разглядацца падчас сустрэчы: адкуль з’явіліся беларусы ў Латвіі, як выглядае жыццё беларусаў сёння, тоеснасць беларусаў Латвіі, іх веравызнанне, мова беларусаў Латвіі, беларусы ды іншыя народы Латгаліі.

Пачатак а 17-ай гадзіне.

209