Сямейны адпачынак у музеі


Кожную нядзелю жніўня запрашаем ў клуб выхаднога дня!
Завітаўшы да нас, вы трапіце на незабыўную вечарыну беларускай народнай музыкі, зазірнеце ў куфэрак бабкі Агапкі, адкрыеце для сябе прыхаваныя таямніцы беларускага арнаменту.

Прапануем наступную праграму:

11 жніўня. Тэма сустрэчы: “Інструмент народны, і вясёлы, і журботны...”

Удзельнікі клуба выхаднога дня даведаюцца пра музычныя інструменты, характэрныя для Беларусі; наведаюць выставу беларускіх народных музычных інструментаў; змогуць самі зрабіць музычныя інструменты і паспрабаваць сябе ў якасці музыкаў; паслухаюць беларускую дуду і пад яе гукі зладзяць танцы.

18 жніўня. Тэма сустрэчы: “Лялькі з куфэрка бабкі Агапкі”

Удзельнікам клуба выхаднога дня распавядуць аб традыцыйнай ляльцы, яе выкарыстанні ў сямейнай і каляндарнай абраднасці. Кожны з прысутных паўдзельнічае ў майстар-класе і зробіць падчас сустрэчы ляльку-скрутку.

25 жніўня. Тэма сустрэчы: “Беларуская вышыванка”

Наведвальнікі пазнаёмяцца з гісторыяй беларускага адзення, кроем традыцыйных для Падзвіння кашуль, з сімволікай арнаменту. Майстар-клас дапаможа ўсім прысутным авалодаць навыкамі вышыўкі “крыжыкам”.

8 верасня. Тэма сустрэчы: “Беларускі пояс – зручны і прыгожы”

Удзельнікі клуба выхаднога дня даведаюцца аб традыцыйных паясах, тэхніках іх выканання. Усе жадаючыя змогуць падчас мерапрыемства зрабіць пояс у традыцыйнай для Падзвіння тэхніцы.

Кожная сустрэча будзе пачынацца а 11-й гадзіне.

Клуб выходнага дня – гэта ўнікальная магчымасць супольна рабіць жыццё навокал лепшым!

Папярэдні запіс па тэл. 42-30-41, +375291851891(Velсom)
Заяўкі можаце дасылаць на электронны адрас: tkach.polotsk@museum.by

103