Бібліятэка і музей

Бібліятэка і музей… На першы погляд падаецца, што гэта зусім розныя дзве установы. І гэта так. Аднак, ці ёсць тое, што можа іх аб’яднаць? Канечне ж, сумеснае мерапрыемства.

21 чэрвеня а 11-й гадзіне навуковыя супрацоўнікі Музея ткацтва былі запрошаны на мерапрыемства кнігападарожжа “Вырастает в поле лён...” у бібліятэку ім. А.І. Герцэна (філіял № 2) г. Полацка. Падчас сустрэчы супрацоўнікі бібліятэкі і музея расказалі вучням 1-5 класаў СШ № 9 г. Полацка пра вырошчванне і апрацоўку лёну на Беларусі. У гэтай справе ім дапамагалі не толькі кнігі, але і прадметы па ільняной апрацоўцы, прадстаўленыя навуковымі супрацоўнікамі Музея ткацтва. Дзеці з вялікім інтарэсам і ўвагай слухалі аповед. На завяршэнне мерапрыемства была падрыхтавана віктарына, у якой вучні з ахвотай паўдзельнічалі. Гэтае мерапрыемства стварыла выдатны настрой і пакінула толькі добрыя ўражанні. Сустрэча стала карыснай для ўсіх, хто туды завітаў і стала моцным падмуркам для далейшага супрацоўніцтва.

179