Сустрэча з Алесем Ласём

У адзін з цудоўных сонечных дзён у музей завітаў вядомы беларускі музыка, мастак, стваральнік экамузея музычных інструментаў Алесь Лось. Як таленавіты музыка, Алесь Лось не змог абмінуць выставу беларускіх народных інструментаў «Інструмент народны, і вясёлы, і журботны....». Падчас сустрэчы з супрацоўнікамі і наведвальнікамі музея ён падзяліўся сваімі прыемнымі ўражаннямі аб музеі і выставе, расказаў пра народныя тэхнікі ігры на скрыпцы, цымбалах, бубне, жалейцы. Былі абмеркаваны сумесныя планы на будучыню: магчымыя майстар-класы па прадзенню і ткацтву, музычныя сустрэчы і інш.

393