Прыйдзі, прыйдзі, вясна...


Афіша мерапрыемства

Вызначаць час людзі пачалі даўно, вельмі даўно. Яшчэ не ведалі яны пра сусвет і пра рух планет, але ўжо заўважылі адметные дні, па якіх пачалі вызначаць час для адпаведных справаў.
22 сакавіка, дзень, як зараз кажуць, "вясенняга раўнадзенсва", а ў народным календары адзначаюць Саракі (Саракасвятныя, Сорак мучанікаў). Гэты дзень лічыўся нараджэннем новага года, пачаткам абуджэння зямлі ад зімовага сну.

Аб пачатку новага вітка прыроднага абуджэння першымі абвяшчалі птушкі. Меркавалася, што вясна паволі ўступае ў свае правы і дадому – ад продкаў –вяртаецца 40 выраяў, якія нясуць на сваіх крылах вясну.


28 сакавіка а 14-ай гадзіне
запрашаем да нас на
фальклорнае свята “Гуканне вясны”.

Спевы і танцы, гульні і забавы дапамогуць прагнаць халодную зіму і заклікаць ў наш паўночны куточак доўгачаканую цёплую вясну!

135