«Ой, рана-рана на Йвана...» (фальклорнае свята ў Музее ткацтва). Полацк

4 ліпеня 2009 года ў Музее ткацтва Паазер'я адбылося фальклорнае свята «Ой, рана-рана на Йвана...» . У музей завіталі выхаванцы Полацкага сацыяльнага прытулку.

Навуковыя супрацоўнікі Дамаскіна Вольга Фёдараўна і Пракоф'ева Юлія Сяргееўна распявалі дзецям, як святкавалі купалле нашы продкі. На музейным падворку гасцей чакалі ўдзельнікі народнага гурта архаічных спеваў «Княжыч». Усе разам завялі купальскі карагод. Дзеці з задавальненнем гулялі ў «Гарлачыкі», «Явар», «Цяцерку», танчылі «Таўкачыкі», а напрыканцы імпрэзы шукалі папараць-кветку.

2534