Пашануй адзенне ў хаце, а яно цябе пашануе ў людзях

Зіма заўсёды была для нашых продкаў часам прадзення і ткацтва – пераўтварэння просценькай ільняной нітачкі ў сапраўдныя творы мастацтва: посцілкі, абрусы, ручнікі і адзенне.

У гэтыя зімовыя халодныя дні ў Музеі традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я прайшлі музейна-педагагічныя заняткі па тэме «Адзенне нашых продкаў». У госці да гаспадыні музея Паўлінкі завіталі маленькія навучэнцы Полацкай дзяржаўнай гімназіі №1 імя Ф. Скарыны, сярэдніх школ №10 і №16 нашага горада.

Падчас правядзення музейна-педагагічных заняткаў дзеці даведаліся як нараджаецца ільняная нітачка, і якая прыгожая тканіна атрымліваецца з іх. А гаспадыня музея Паўлінка расказала і паказала маленькім наведвальнікам, як апраналіся хлопчыкі і дзяўчынкі сто год таму.

Напрыканцы занятку кожны маленькі наведвальнік атрымаў падарунак ад гаспадыні музея Паўлінкі.

714