Да ішлі, ехалі калядкі...

28 снежня ў Музеі ткацтва адбылася тэматычная экскурсія з элементамі тэатралізацыі «Ехала Каляда з Полацку...». На ёй прысутнічалі навучэнцы Полацкага педагагічнага каледжа, супрацоўнікі Полацкага музея-запаведніка і зацікаўленыя жыхары горада. Усе госці даведаліся аб гісторыі ўзнікнення і традыцыях святкавання Каляд, змаглі не толькі паглядзець, але і прыняць удзел у інтэрмедыі з паміраннем і незвычайным ажыўленнем Казы. Акрамя гэтага, кожны змог паўдзельнічаць у традыцыйных беларускіх гульнях «Яшчур», «Ружа», «Вішня» і інш. Усё дзейства суправаджалася мілагучнымі аўтэнтычнымі каляднымі спевамі ў выкананні студэнцкага фальклорнага гурта «Варган» пад кіраўніцтвам Емельянчык В.А. Усе наведвальнікі атрымалі асалоду ад традыцыйных беларускіх спеваў, пазітыўную энергію на ўвесь наступны год.

708