"Як вілася свадзебка хмелем каля двара..."


Сучасныя беларускія нявесты апранаюцца падобна — у асноўным у белую доўгую сукенку. Магчыма, канешне, пабачыць маладую і ў экстравагантным адзенні. Аднак, як бы ні выглядала дзяўчына, вы ўсё роўна не скажаце дакладна: “Гэта нявеста з Лепеля або Расонаў”. Толькі калі будзеце ведаць, дзе яна нарадзілася насамрэч...

Зусім іншая справа, калі б маладая ішла да шлюбу ў беларускім
нацыянальным строі: у кожным рэгіёне вясельнае адзенне мела свае асаблівасці, па якіх адразу лёгка было адрозніць прадстаўніцу аднаго раёна ад другога.

З гэтай нагоды Музей традыцыйнага ткацтва Паазер'я разам з Лепельскім домам рамёстваў "Скарбонка" запрашае Вас на выстаўку "Як вілася свадзебка хмелем каля двара...". Вы маеце магчымасць пабачыць сваімі вачыма адметнасці рэгіянальных традыцыйных вясельных і святочных строяў беларусаў канца ХІХ - пачатку ХХ стагоддзя.

165