Выстаўка “Святло нашых продкаў”. Калекцыя газавых лямпаў і ліхтароў Коца Аляксея.

Лямпы, ліхтары і іншыя асвятляльныя прыстасаванні гэта не толькі аб’ект калекцыяніравання, але ў першую чаргу гэта той помнік народнай культуры, які з’яўляецца сведкамі жыцця нашых продкаў. Важна не толькі збіраць гэтыя экспанаты, але і фіксаваць усю інфармацыю аб іх: якія яны былі, як іх выкарыстоўвалі, з чаго іх рабілі і інш. На сённяшні дзень гэта частка нашага мінулага, гэта частка жыцця, памяць аб нашых продках, якую мы павінны захаваць і перадаць наступным пакаленням.

З 20 снежня ў музеі працуе міні-выстаўка “Святло нашых продкаў”. Калекцыю лямп і ліхтароў прадстаўляе студэнт 5-га курса гістарычнага факультэта Полацкага дзяржаўнага універсітэта Коц Аляксей. Збіраць лямпы ён пачаў з 2005 г. У сваёй калекцыі мае больш за 40 лямпаў і ліхтароў рознага часу. Большасць з іх паходзіць з тэрыторыі паўночна-заходняй Беларусі (у прыватнасці з Глыбоцкага раёна). Аляксей не толькі збірае, але і самастойна займаецца аднаўленнем лямпаў і ліхтароў. На выставе прадстаўлены найбольш прэзентатыўныя экземпляры. Шмат якія лямпы знаходзяцца ў дрэнным стане, што не дазваляе іх аднавіць (нават знешні выгляд).

1034