Сеў за кола ганчар.

Сеў за кола ганчар. З гліны выкруціў шар.
Горла. Вушка прырабіў. Усё ў печы абпаліў.
І глязіце: ужо гатовы залаты збаночак новы!

Вядома, сёння ў любой краме можна знайсці мноства посуду для любых мэтаў. Навошта ж шукаць ганчарны посуд?
Вось на гэтае пытанне і атрымалі адказ дзеці, якія прыйшлі на музейна-педагагічны занятак “Чароўная гліна”.
На занятку дзеці пазнаёміліся з унікальным прыродным матэрыялам – глінай, якая ўвасабляе ў сабе зямлю, ваду, паветра і агонь, усе гэтыя стыхіі прапускае праз сябе і аб'ядноўвае іх разам. Даведаліся пра ўласцівасці гліны якая ў спалучэнні з вадой становіцца неверагодна пластычнай, а ад дакранання рук - цёплай і мяккай. Пазнаёміліся з музейнымі прадметамі (збан, гарлач, гарнушак, берасцень, спарыш, карчага, гляк і інш.) з калекцыі керамікі пачатку ХХ ст. Убачылі як працуе ганчар на ганчарным крузе, як ажывае старажытная магія, якая ператварае гліну ў разнастайныя керамічныя вырабы якія былі не толькі практычнымі і карыснымі ў побыце, але і проста прыгожымі рэчамі, якімі можна любавацца.
Дзеці і самі апынуліся ганчарамі-чараўнікамі. І з камячка звычайнай гліны зрабілі незвычайную, чароўную цацку-свістульку. Такія цацкі з выявамі звяроў і птушак нашы продкі выкарыстоўвалі ў якасці татэмаў, якія маглі адвесці бяду.
Юныя ганчары зразумелі, што нельга працаваць з глінай без душы, бо тады яна застанецца звычайнай зямлёю, халоднай і няўдзячнай.
Дзеці не першы раз прыходзяць у наш музей, але кожны раз для іх адкрываецца Свет новага і незвычайнага.

1247