"Я скакала, я плясала каля мілага двара..."

16 мая ўсе музеі Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея запаведніка далучыліся да міжнароднай акцыі “Ноч музеяў”. А што ж адбывалася ў гэтую чароўную, поўную нечаканасцяў ноч у Музеі ткацтва?

Надвор’е 16 мая было не надта добрым: вецер дзьмуў не вельмі цёплы, патроху пачынаўся дожджык. Але як толькі настаў час пачынаць майстар-клас, сонейка выйшла з-за хмараў. Напэўна, яму таксама стала цікава: навошта сабралася гэтая прыгожая моладзь? Мілагучныя гукі скрыпкі і акардыёна адразу ўсё растлумачылі –каля “мілага двара” будуць танцы і гульні!

Майстар-клас для ўсіх прысутных праводзілі дзяўчаты-удзельніцы фальклорнага гурта “Варган” Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта пад кіраўніцтвам Емяльянчык В.А. Добрыя ўсмешкі, вясёлыя гульні і, вядома ж, жвавыя танцы, сагрэлі і надалі добры настрой гасцям музея на ўвесь астатні вечар.

А вечар быў працягнуты музейным квестам “Museum Adventure: золото викингов”, асобны этап якога праходзіў у музеі.

683