Як гучыць музей?

А ці задумваліся вы калі-небудзь, як гучыць музей?

З незвычайнай ініцыятывай выступілі нямецкія супрацоўнікі музеяў - у рамках акцыі, прымеркаванай да Міжнароднага дня музеяў, карыстальнікам і арганізацыям прапанавалі падзяліцца сваім бачаннем таго, як менавіта гучыць музей.

Слоган Міжнароднага дня музеяў «Музей. Грамадства. Будучыня» усім жадаючым прапаноўваецца інтэрпрэтаваць праз гукавое ўспрыманне. «Як жа гучыць Ваш музей?» - задаюць карыстальнікам пытанне ініцыятары акцыі. Гучанне можа быць любым: ад інтэрв'ю з супрацоўнікамі да запісаў гукавога фону ў залах музея. Запіс прадстаўляецца на інтэрактыўнай карце на афіцыйным сайце нямецкага Дня музеяў.

Да гэтай незвычайна цудоўнай акцыі далучыўся і наш музей. На інтэрактыўнай карце #MuseumSound - So klingt Museum! прадстаўлена чатыры беларускіх музея.


Паслухаць, як гучыць Музей ткацтва можна тут:

http://www.museumstag.de/aktuelles/
https://soundcloud.com/tkach-polotsk/varhan-siniaje-voziera-viasielle

А напоўнілі залы музея цеплынёй і пяшчотай мілагучныя галасы дзяўчат-удзельніц студэнцкага фальклорнага гурта “Варган” пад кіраўніцтвам Емельянчык В.А.

Музей выказвае шчырую падзяку калектыву за прадстаўлены матэрыял.

584