Новости

График работы музеев г. Полоцка 24-25 декабря и 31 декабря 2018 года

Уважаемые полочане и гости нашего города!

Обращаем Ваше внимание на график работы музеев г. Полоцка 24-25 декабря и 31 декабря 2018 года.

24-25 декабря и 31 декабря 2018 года музеи Национального Полоцкого историко-культурного музея-заповедника не работают.

31 декабря 2018 года в концертном зале Софийского собора состоится концерт органной музыки. Начало концерта в 13:00. Стоимость билета: 10р.

Администрация


Музей истории и воинской славы в пос. Боровуха.

МУЗЕЮ БЫТЬ!
Уважаемые новополочане!
Мы просим вас ПРИНЯТЬ активное УЧАСТИЕ в создании экспозиции МУЗЕЯ ИСТОРИИ И ВОИНСКОЙ СЛАВЫ в пос. Боровуха! Возможно, вам есть, что предложить для НОВОГО МУЗЕЯ!
Предметы, фотографии, альбомы и другие предполагаемые экспонаты, связанные с историей посёлка Боровуха и некогда располагавшихся в на его территории воинских подразделений, можно приносить в Музей истории и культуры г. Новополоцка по адресу: ул. Молодёжная д. 45, корп. 3 (тел. 51-05-16).
БУДЕМ РАДЫ ЛЮБОМУ СОТРУДНИЧЕСТВУ!


Выстаўка “Рукавічкі носім – ручкі не марозім”

Запрашаем на выстаўку “Рукавічкі носім – ручкі не марозім”!

Ва ўсіх ўсходнеславянскіх народаў, у тым ліку і ў беларусаў, з даўніх часоў у зімовы перыяд выкарыстоўваліся вязаныя, скураныя ці зробленыя з тканіны рукавіцы з адным пальцам. Пальчаткі сустракаліся рэдка, у асноўным сярод гарадскога насельніцтва. Рукавіцы сяляне рабілі самі або куплялі на кірмашах. Вязаныя рукавічкі звычайна ўпрыгожваліся расліннымі і геаметрычнымі ўзорамі.

На выстаўцы “Рукавічкі носім – ручкі не марозім” вы можаце ўбачыць самыя разнастайныя рукавіцы, зробленыя на тэрыторыі Паазер’я.


Музеи Полоцка к 100-летию БССР

Музей белорусского книгопечатания

Тематическая экскурсия к 100-летию БССР
«І зноў загучала родная мова» (беларуская друкаваная кніга часоў БССР)
(входной билет для школьников и студентов — 2,5 руб., экскурсионное обслуживание для школьников и студентов — 8 руб. (группа более 25 человек 12 руб.)).


Сувенірная прадукцыя

Зіма прыйшла - маразы прывяла! Музей ткацтва клапоціцца пра сваіх наведвальнікаў і раіць Вам трымаць рукі ў цяпле!

У нашай сувенірнай лаўцы ёсць цудоўныя рукавічкі, звязаныя майстрам Пятровай Аленай Зянонаўнай (г.Браслаў), яны не дадуць вам змёрзнуць нават у самыя лютыя маразы! А таксама, для стварэння ўтульнасці і цеплыні ў інтэр'еры вашых дамоў прапаноўваем цудоўныя габелены, і мягкія цёплыя шарыкі ад Парахневіч Наталлі Мікалаеўны (г.Браслаў), аб якія можна грэць рукі!


Майстар-класы ў Музеі ткацтва працягваюцца!

Музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я прапанаваў студэнткам Полацкага дзяржаўнага эканамічнага каледжа пазнаёміцца з некаторымі відамі народнага мастацтва. Мы запрасілі Таццяну Пятроўну Красікаву, майстра Народнага клуба «Майстар» ДУК «Полацкі раённы цэнтр рамёстваў і нацыянальных культур», якая не толькі навучыла дзяўчат сваімі рукамі ствараць ляльку-мотанку з простых матэрыялаў, але і распавяла, як яна выкарыстоўвалася ў народных абрадах, якую ролю іграла ў жыцці нашых бабуль.

Глядзіце, якія прыгажуні атрымаліся!


График работы музеев г. Полоцка 6 - 7 ноября 2018 года

Уважаемые полочане и гости нашего города!

Обращаем Ваше внимание на график работы музеев г. Полоцка 6 - 7 ноября 2018 года.

6 ноября 2018 года музеи работают: с 10:00 до 16:00, касса до 15:30.

7 ноября 2018 года музеи Национального Полоцкого историко-культурного музея-заповедника не работают.

Администрация


С 21 октября по 25 ноября под сводами Софийского собора пройдёт XXIII Международный фестиваль органной музыки «Званы Сафіі»
Международный фестиваль органной музыки «Званы Сафii» давно вписан в ежегодный календарь культурных событий Беларуси. По традиции он соберёт в древнем Полоцке выдающихся музыкантов, органистов разных стран, школ и стилей, а также их преданных поклонников - любителей органного искусства, которые наверняка не пропустят мероприятие такого уровня.

Абрад ушанавання ўраджаю “БАГАЧ”

21 верасня Музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер’я сумесна з фальклорным гуртом “Варган” зладзілі старажытны абрад ушанавання ўраджаю “БАГАЧ”!

Усе хто у гэты восеньскі дзень прыйшлі ў музей, змаглі адчуць сапраўды святочную атмасферу, бо мы зрабілі:
майстар-клас па вырабе мяшэчка для жыта;
абрад ссыпання жыта ў агульны "багач";
святочны абыход музея з "багачом";
традыцыйныя спевы і танцы ад гурта “Варган”;
дзіцячую пляцоўку;
пачастунак гарбатай з мёдам!

Дзякуй вялікі ўсім, хто прыйшоў да нас на свята!


Экскурсія «Цікавосткі ткацтва ў прыцемках...» у межах Фестывалю Святла

У межах Фестывалю Святла ў Музеі ткацтва прайшла інтэрактыўная экскурсія «Цікавосткі ткацтва ў прыцемках...». Святло чароўных лямп перанесла гасцей музея ў часы, калі хаты асвятляліся з дапамогай газавых лямп. Удзельнікі змаглі пабачыць і непасрэдна дакрануцца да таямніц ткацтва, адчуць, як жылі, чым жылі і як працавалі нашыя продкі.

Выказваем шчырую падзяку Аляксею Коцу за прадастаўленую калекцыю лямп!


Изменение режима работы музеев г. Полоцка


ВНИМАНИЮ посетителей!

Музеи Национального Полоцкого историко-культурного музея-заповедника переходят на зимний режим работы.

С 1 сентября 2018 года режим работы для посетителей в музеях города с 10:00 до 17:00

Администрация


Изменения цен на проведение музейно-педагогических занятий

Уважаемые посетители

Национальный Полоцкий историко-культурный музей-заповедник информирует вас об изменении с 1 сентября 2018 года цен на оказание услуг, предоставляемых музеями г. Полоцка .


Запрашаем на інтэрактыўную экскурсію «Цікавосткі ткацтва ў прыцемках...»

На інтэрактыўнай экскурсіі «Цікавосткі ткацтва ў прыцемках...» можна будзе пабачыць, як жылі, чым жылі і як працавалі нашыя продкі. Як казачнае святло газавых лямп стварала ўтульнасць у хаце і натхняла майстрыху на стварэнне рэчаў асаблівай прыгажосці. У адрозненне ад нас, нашыя продкі будавалі сваё жыццё ў межах светлавога дня, а шлях да святла расцягнуўся на стагоддзі. У межах Фестывалю Святла Музей ткацтва ў Полацку запрашае ў госці пад святло газавых лямп, якое будзе цікава аматарам гісторыі і даўніны.


Прайшоў майстар-клас па вырабе лялькі-матанкі

У музеі прайшоў майстар-клас па вырабе традыцыйнай лялькі-матанкі, які правяла Маслоўская Галіна Васільеўна. Вялікі дзякуй усім, хто завітаў сёння да нас!


Льготный день посещений в Музеях Полоцка

С 1 августа 2018 года бесплатный день осмотра постоянной экспозиции заменяется на льготный день на основании пункта 4 ст. 164 Кодекса о культуре (3-й вторник каждого месяца). Входной билет для школьников — бесплатно. Для остальных категорий посетителей — 1 руб.


У музеі ткацтва адбыўся Майстар-клас «Ткацтва з купальскіх раслін» па вырабе габелена з траў

7 ліпеня, адразу пасля чароўнай Купальскай ночы, у музеі традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер’я адбыўся майстар-клас «Ткацтва з купальскіх раслін» па вырабе габелена з траў. Кожны ўдзельнік не толькі зразумеў і засвоіў тэхніку ткацтва, але і забраў з сабой дадому, выраблены ўласнымі рукамі габелен, як напамін пра цёплыя летнія дзянёчкі і цудоўнае свята ў музеі ткацтва!


Ноч музеяў Музея ткацтва

На панадворку ля Краязнаўчага музея адбылося сапраўднае свята. Прагучалі спевы ў выкананні фальклорнага калектыву «Знічка» Палатоўскага дзіцячага сада Полацкага раёна. Гралі скрыпачка і гармонік, пад якія ахвотна танчылі ўсе гледачы ад малога да вялікага. І ніводны ўдзельнік акцыі не застаўся без падарунка, зробленага сваімі рукамі: ці то абрэга, ці то папяровай птушкі, ці то лялькі-матанкі.