Музейна-педагагічны занятак «Полацкі рынак у канцы ХІХ - пачатку ХХ стст.»

28 студзеня ў ДУА «Сярэдняя школа №16 г. Полацка» прайшоў музейна-педагагічны занятак «Полацкі рынак у канцы ХІХ - пачатку ХХ стст.» Хлопчыкі і дзяўчынкі даведаліся, як развіваўся гандаль у горадзе больш за 100 гадоў таму, як называліся гандлёвыя плошчы, чым гандлявалі і якімі грошамі карысталіся ў пачатку XX стагоддзя. Падчас занятка кожны жадаючы паспрабаваў сябе ў ролі гандляра.

863