Майстар-клас «Арнаменты Паазер'я»: вышываем па… дрэве

Верасень нагадвае нам пра тое, што лета скончылася.  Акрамя цёплых успамінаў і фатаграфій з адпачынку абавязкова хочацца прывезці дадому  сувенір, напрыклад, традыцыйны магніт, які зойме сваё ганаровае (тое ж, што і вышэй) месца на халадзільніку, а ў зімовыя вечары будзе саграваць успамінамі пра падарожжы.

Выпраўляецеся да знаёмых ці чакаеце гасцей?  Здзівіце сваіх сяброў эксклюзіўным магнітам, вырабленым уласнымі рукамі і ўпрыгожаным вышыўкай, якая паўтарае матывы традыцыйнага арнаменту вопраткі і ручнікоў Паазер'я.

Усе матэрыялы прадастаўляюцца.

Колькасць месцаў абмежаваная, абавязковы папярэдні запіс па тэл.  46-30-41.

550