Прайшоў майстар-клас "Велікодныя клопаты"

У Музеі ткацтва госці пазнаёміліся з велікоднымі традыцыямі. А таксама паспрабавалі сваімі рукамі змайстраваць велікодную паштоўку з віншаваннем і павучыліся распісваць пернікі — гэты любімы ласунак многіх з дзяцінства. У майстар-класе кулінарыя такім чынам злучылася з жывапісам. Асабліва прыйшоўся па душы роспіс пернікаў дзецям, але і дарослыя з задавальненнем прынялі ўдзел у гэтым салодкім творчым працэсе. Свае шэдэўры ўдзельнікі забралі з сабой на памяць. Распісаны пернік можа стаць выдатным падарункам да свята Вялікадня родным і блізкім.

771