Адбылася "Калядная вечарына"

Святкі - гарачая пара для батлейшчыкаў. Традыцыйна ў дні калядных святаў Музей ткацтва адчыняе Батлейку... Хочацца паспець у гэтыя святыя дні падзяліцца радасцю аб Нараджэнні з усімі людзьмі.
Дзеянне п'есы ўслаўляе таямнічыя падзеі Божага Нараджэння. Гучаць Калядныя спевы, абвяшчаем радасную вестку пра Нараджэнні Сына Бога. Пра гэта апавядае вяртэпнае дзейства. Запальваецца святло, апладысменты...
У працяг каляднага спектакля нашы госці ўвасобілі ў жыццё свае кулінарна-мастацкія фантазіі на майстар-класе па роспісу імбірных пернікаў! Кожны атрымаў па чатыры перніка, глазур, пасыпку і іншыя ўпрыгажэнні, з дапамогай якіх лёгка ўвасабляюцца любыя мастацкія задумы. І дзеці, і дарослыя сталі ўладальнікамі прыгожай скрынкі з унікальнымі творамі пернікавага мастацтва! Вынік сумеснай творчасці атрымаўся, а «пернікавы» настрой для ўсіх выдатны падарунак.
Дзякуй усім, хто завітаў да нас!

917