Метаграмы і анаграмы «Ежа нашых продкаў»

Пытанне 1.

Замяніце першую літару ў народнай назве хваробы Боткіна і атрымаецца назва старадаўняй ежы беларусаў Віцебшчыны. А гатавалі яе так: у кіпень сыпалі (увесь час памешваючы) ячную або грэцкую, жытнюю, аўсяную ці пшанічную муку, дабаўлялі алей ці тоўчанае падпражанае льняное семя, падсмажае з цыбуляй сала.

ж


б


Пытанне 2.

Ці ведаеце Вы, як шляхам замены адной літары ў слове ў некалькі прыёмаў пераўтварыць, скажам «ката» ў «быка»? Робіцца гэта проста: кот-бот-бок-бык. А цяпер паспрабуйце самастойна пераўтварыць «ляк» у «жур».

Ляк-мэблевае пакрыццё-ёмістасць-дрэва-насякомае-жур

л я к
ж у р


Ляк - старадаўняя беларуская страва (тое ж, што і мачанка).

Жур – старадаўняя беларуская страва з аўсянай мукі. Рошчыну рабілі з неабтоўчанага аўса або вотруб'я і ставілі квасіць (каб хутчэй укісла, клалі кавалачак хлеба). Калі рошчына ўкісала, яе працэджвалі на сіта і давалі адстаяцца. Рэдкую частку (квасліны, малако) злівалі і варылі жур, а з густой (цэды) – кісель. Жур падсольвалі, заскварвалі або запраўлялі алеем і елі звычайна з бульбай.


Пытанне 3.

Калі ў слове, якім завецца страва нашых продкаў, памяняць трэццюю літару на «р», то атрымаецца назва саней-лесавозаў, а калі памяняць яе на «ш» – назва плеценых ёмістасцей для захоўвання і транспарціроўкі сыпкіх і штучных рэчываў.


м


р


ш


Пытанне 4.

Калі ў назве губернскага цэнтра былой Расійскай імперыі (цяпер абласны цэнтр Расійскай Федэрацыі) памяняць месцамі некалькі літар, атрымаецца назва вельмі смачнай стравы, якой любілі ласавацца дзеці. Першая і дзве апошнія літары назваў горада і стравы супадаюць.

к г а


к г а


Пытанне 5.

Як у назве троса для перацягвання несамаходных суднаў (барж і г.д.) змяніць парадак чаргавання літар, каб атрымалася назва густой беларускай стравы накшталт кісялю. Абодва словы маюць аднолькавыя першую і чацвёртую літары.

б с


б с