Адбыўся майстар-клас па валянні ёлачных цацак з воўны

У пятніцу ў Музеі ткацтва прайшоў майстар-клас па валянні ёлачных цацак з воўны. Майстар Кацярына Фядотава ведае, як зрабіць так, каб звычайныя валёнкі былі не толькі зімовым атрыбутам, але радавалі вас на працягу ўсяго года. Трэба зрабіць з іх сапраўдны аксесуар: брошку, бірульку, упрыгожванне для прычоскі. Удзельнікі майстар-класа змаглі пагрузіцца ў чароўную атмасферу святочных дзён і атрымаць адчуванне цуду, бо праца з воўнай грэе не толькі рукі, але і душу. Дзякуй усім, хто завітаў да нас!

757