У першы дзень мая, у Музеі ткацтва, мы неверагодна прыгожа адзначылі свята "ВЯСНА-КРАСНА"!
Нашы шаноўныя госці пазнаёміліся з велікоднымі (пасхальнымі) традыцыямі беларусаў, пабачылі "Валачобны абрад", мы разам вадзілі карагоды, спявалі, танчылі!
Беларуская традыцыйная музыка гучала ў выкананні дуды, гармоніка, баяна, бубна, скрыпкі!
А колькі ж было гульняў! А гульняў з яйкамі!
І, канешне, не абыйшлося без пачастункаў і гарбаты з зёлак :)
Вялікі дзякуй фальклорным гуртам "ВАРГАН" (г. Полацк) і “РЭХТА” (в.Вялікі Поўсвіж), а таксама ўсім, хто завітаў да нас у гэты святочны дзень!
Найпрыгажэйшыя фотаздымкі ад Кірыла Смалякова.