Абрад ушанавання ўраджаю “БАГАЧ”

21 верасня Музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер’я сумесна з фальклорным гуртом “Варган” зладзілі старажытны абрад ушанавання ўраджаю “БАГАЧ”!

Усе хто у гэты восеньскі дзень прыйшлі ў музей, змаглі адчуць сапраўды святочную атмасферу, бо мы зрабілі:
майстар-клас па вырабе мяшэчка для жыта;
абрад ссыпання жыта ў агульны "багач";
святочны абыход музея з "багачом";
традыцыйныя спевы і танцы ад гурта “Варган”;
дзіцячую пляцоўку;
пачастунак гарбатай з мёдам!

Дзякуй вялікі ўсім, хто прыйшоў да нас на свята!

679