Cтаражытны абрад ушанавання ўраджаю “БАГАЧ”


Cтаражытны абрад ушанавання ўраджаю «БАГАЧ». Музей традиционного ручного ткачества Поозерья. г. Полоцк, 2017 г.

Упершыню Музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер’я сумесна з фальклорным гуртом “Варган” ладзяць старажытны абрад ушанавання ўраджаю “БАГАЧ”!

У народным календары Багач прымеркаваны да заканчэння збору ўраджаю (“к гэтаму часу ў кожнага ўсяго багата”). Абрад скіраваны на захаванне дабрабыту, ураджайнасці, плоднасці жывёлы, сямейнага ладу. Запаленая свечка, як правобраз сонца, суадносіць абрад са святкаваннем восеньскага раўнадзенства. Аб'яднанне ж свечкі і зерня, сімвала дабрабыту, дэманструе ўяўленне пра сонца як пра апекуна земляробства.

Падчас свята адбудуцца:

  • майстар-клас па вырабе мяшэчка для жыта
  • абрад ссыпання жыта ў агульны багач
  • святочны абыход музея з багачом
  • традыцыйныя спевы ад гурта “Варган”
  • вясёлыя гульні
  • дзіцячая пляцоўка
  • пачастунак гарбатай з мёдам

Свята адбудзецца 23 верасня а 12-й гадзіне

Кошт - 2 рублі


189