Музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер`я

Музей ткацтва — гэта своеасаблівы куточак беларускасці, нацыянальных абрадаў, сакральных ведаў. Музей раскрые для сваіх наведвальнікаў таямніцы вырошчвання і апрацоўкі лёну ў канцы XIX — пачатку XX стст. на тэрыторыі Паўночнай Беларусі, распавядзе аб самым распаўсюджаным і старажытным відзе народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва — ткацтве. Пабачыўшы ўзоры на тканых і вышываных вырабах, вы адкрыеце для сябе бяздонную крыніцу культурна-гістарычнай спадчыны. Чакаем Вас у музеі!